Isaiah 48 (BIB)

1 Слухайце гэта, доме Якава, які называецца імем Ізраіля, і паходжанцы ад крыніцы Юдавай, што прысягаюць імем Госпада і вызнаюць Бога Ізраілевага, хоць не паводле ісьціны і не паводле праўды. 2 Бо яны называюць сябе паходжанцамі ад сьвятога горада і апіраюцца на Бога Ізраілевага; Гасподзь Саваоф - імя Яму. 3 Ранейшае Я загадзя абвяшчаў; з Маіх вуснаў выходзіць яно, і Я абвяшчаў гэта і зьнянацку рабіў, - і ўсё збывалася. 4 Я ведаў, што ты ўпарты, і што ў шыі тваёй жылы жалезныя, і лоб твой - медны; 5 таму і абвяшчаў табе загадзя, раней чым гэта здарылася, і перадаваў табе, каб ты не сказаў: «ідал мой зрабіў гэта, і балван мой і выліты мой загадаў гэтаму быць». 6 Ты чуў - паглядзі на ўсё гэта! І няўжо вы не прызнаеце гэтага? А сёньня Я абвяшчаю табе новае, і ты ня ведаў гэтага. 7 Яно сталася сёньня, а не даўно і не за дзень, і ты ня чуў пра тое, каб ты не сказаў: «вось! я ведаў гэта». 8 Ты і ня чуў, і ня ведаў пра гэта, і вуха тваё ня было раней адкрытае; бо Я ведаў, што ты ўчыніш вераломна, і ад самага ўлоньня матчынага ты празваны адступнікам. 9 Дзеля імя Майго адкладваў гнеў Мой, і дзеля славы Маёй стрымліваў Сябе ад зьнішчэньня цябе. 10 Вось, Я растапіў цябе, але не як срэбра; выпрабаваў цябе ў гарніле пакуты. 11 Дзеля Сябе, дзеля Сябе Самога раблю гэта, - бо якое было б нараканьне на імя Маё! славы Маёй ня дам іншаму. 12 Паслухай Мяне, Якаве і Ізраіле, пакліканы Мой: Я той самы, Я першы і Я апошні. 13 Мая рука паклала зямлю, і Мая правіца расхінула нябёсы; паклічу іх, - і яны стануць разам. 14 Зьбярэцеся ўсе, і слухайце: хто спаміж іх прадказаў гэта? Гасподзь палюбіў яго, і ён выканае волю Яго над Вавілонам і пакажа сілу Яго над Халдэямі. 15 Я, Я сказаў, і паклікаў яго; Я прывёў яго, і шлях ягоны будзе пасьпяховы. 16 Падыдзеце да Мяне, слухайце гэта: Я і спачатку гаварыў не таемна; з таго часу, як гэта адбываецца, Я быў там; і сёньня паслаў Мяне Гасподзь Бог і Дух Ягоны. 17 Так кажа Гасподзь, Адкупнік твой, Сьвяты Ізраілеў: Я Гасподзь Бог твой, вучу цябе карыснаму, вяду цябе па той дарозе, па якой табе трэба ісьці. 18 О, калі б ты слухаў запаведзі Мае! Тады мір твой быў бы, як рака, і праўда твая - як хвалі марскія. 19 І насеньне тваё было б, як пясок, і паходжанцы ад нутра твайго - як пясчынкі: ня згладзілася б імя ягонае перад Мною. 20 Выходзьце з Вавілона, бяжэце ад Халдэяў, з голасам радасьці абвяшчайце і прапаведуйце гэта, пашырайце гэтую вестку да краю зямлі; кажэце: Гасподзь адкупіў раба Свайго Якава». 21 І ня сьмягнуць яны ў пустынях, празь якія Ён вядзе іх: Ён крынічыць ім ваду з каменя; расьсякае скалу, - і ліюцца воды. 22 А бязбожным няма спакою, кажа Гасподзь.

In Other Versions

Isaiah 48 in the ANGEFD

Isaiah 48 in the ANTPNG2D

Isaiah 48 in the AS21

Isaiah 48 in the BAGH

Isaiah 48 in the BBPNG

Isaiah 48 in the BBT1E

Isaiah 48 in the BDS

Isaiah 48 in the BEV

Isaiah 48 in the BHAD

Isaiah 48 in the BLPT

Isaiah 48 in the BNT

Isaiah 48 in the BNTABOOT

Isaiah 48 in the BNTLV

Isaiah 48 in the BOATCB

Isaiah 48 in the BOATCB2

Isaiah 48 in the BOBCV

Isaiah 48 in the BOCNT

Isaiah 48 in the BOECS

Isaiah 48 in the BOGWICC

Isaiah 48 in the BOHCB

Isaiah 48 in the BOHCV

Isaiah 48 in the BOHLNT

Isaiah 48 in the BOHNTLTAL

Isaiah 48 in the BOICB

Isaiah 48 in the BOILNTAP

Isaiah 48 in the BOITCV

Isaiah 48 in the BOKCV

Isaiah 48 in the BOKCV2

Isaiah 48 in the BOKHWOG

Isaiah 48 in the BOKSSV

Isaiah 48 in the BOLCB

Isaiah 48 in the BOLCB2

Isaiah 48 in the BOMCV

Isaiah 48 in the BONAV

Isaiah 48 in the BONCB

Isaiah 48 in the BONLT

Isaiah 48 in the BONUT2

Isaiah 48 in the BOPLNT

Isaiah 48 in the BOSCB

Isaiah 48 in the BOSNC

Isaiah 48 in the BOTLNT

Isaiah 48 in the BOVCB

Isaiah 48 in the BOYCB

Isaiah 48 in the BPBB

Isaiah 48 in the BPH

Isaiah 48 in the BSB

Isaiah 48 in the CCB

Isaiah 48 in the CUV

Isaiah 48 in the CUVS

Isaiah 48 in the DBT

Isaiah 48 in the DGDNT

Isaiah 48 in the DHNT

Isaiah 48 in the DNT

Isaiah 48 in the ELBE

Isaiah 48 in the EMTV

Isaiah 48 in the ESV

Isaiah 48 in the FBV

Isaiah 48 in the FEB

Isaiah 48 in the GGMNT

Isaiah 48 in the GNT

Isaiah 48 in the HARY

Isaiah 48 in the HNT

Isaiah 48 in the IRVA

Isaiah 48 in the IRVB

Isaiah 48 in the IRVG

Isaiah 48 in the IRVH

Isaiah 48 in the IRVK

Isaiah 48 in the IRVM

Isaiah 48 in the IRVM2

Isaiah 48 in the IRVO

Isaiah 48 in the IRVP

Isaiah 48 in the IRVT

Isaiah 48 in the IRVT2

Isaiah 48 in the IRVU

Isaiah 48 in the ISVN

Isaiah 48 in the JSNT

Isaiah 48 in the KAPI

Isaiah 48 in the KBT1ETNIK

Isaiah 48 in the KBV

Isaiah 48 in the KJV

Isaiah 48 in the KNFD

Isaiah 48 in the LBA

Isaiah 48 in the LBLA

Isaiah 48 in the LNT

Isaiah 48 in the LSV

Isaiah 48 in the MAAL

Isaiah 48 in the MBV

Isaiah 48 in the MBV2

Isaiah 48 in the MHNT

Isaiah 48 in the MKNFD

Isaiah 48 in the MNG

Isaiah 48 in the MNT

Isaiah 48 in the MNT2

Isaiah 48 in the MRS1T

Isaiah 48 in the NAA

Isaiah 48 in the NASB

Isaiah 48 in the NBLA

Isaiah 48 in the NBS

Isaiah 48 in the NBVTP

Isaiah 48 in the NET2

Isaiah 48 in the NIV11

Isaiah 48 in the NNT

Isaiah 48 in the NNT2

Isaiah 48 in the NNT3

Isaiah 48 in the PDDPT

Isaiah 48 in the PFNT

Isaiah 48 in the RMNT

Isaiah 48 in the SBIAS

Isaiah 48 in the SBIBS

Isaiah 48 in the SBIBS2

Isaiah 48 in the SBICS

Isaiah 48 in the SBIDS

Isaiah 48 in the SBIGS

Isaiah 48 in the SBIHS

Isaiah 48 in the SBIIS

Isaiah 48 in the SBIIS2

Isaiah 48 in the SBIIS3

Isaiah 48 in the SBIKS

Isaiah 48 in the SBIKS2

Isaiah 48 in the SBIMS

Isaiah 48 in the SBIOS

Isaiah 48 in the SBIPS

Isaiah 48 in the SBISS

Isaiah 48 in the SBITS

Isaiah 48 in the SBITS2

Isaiah 48 in the SBITS3

Isaiah 48 in the SBITS4

Isaiah 48 in the SBIUS

Isaiah 48 in the SBIVS

Isaiah 48 in the SBT

Isaiah 48 in the SBT1E

Isaiah 48 in the SCHL

Isaiah 48 in the SNT

Isaiah 48 in the SUSU

Isaiah 48 in the SUSU2

Isaiah 48 in the SYNO

Isaiah 48 in the TBIAOTANT

Isaiah 48 in the TBT1E

Isaiah 48 in the TBT1E2

Isaiah 48 in the TFTIP

Isaiah 48 in the TFTU

Isaiah 48 in the TGNTATF3T

Isaiah 48 in the THAI

Isaiah 48 in the TNFD

Isaiah 48 in the TNT

Isaiah 48 in the TNTIK

Isaiah 48 in the TNTIL

Isaiah 48 in the TNTIN

Isaiah 48 in the TNTIP

Isaiah 48 in the TNTIZ

Isaiah 48 in the TOMA

Isaiah 48 in the TTENT

Isaiah 48 in the UBG

Isaiah 48 in the UGV

Isaiah 48 in the UGV2

Isaiah 48 in the UGV3

Isaiah 48 in the VBL

Isaiah 48 in the VDCC

Isaiah 48 in the YALU

Isaiah 48 in the YAPE

Isaiah 48 in the YBVTP

Isaiah 48 in the ZBP