Acts 25 (BNTABOOT)

1 1. Фэст, прыйшоўшы ў сваю правінцыю, праз тры дні ўзыйшоў з Цэзарэі ў Ерусалім. 2 2. А першасьвятары і першыя з Юдэяў выступілі перад ім супраць Паўла і малілі яго, 3 3. просячы ў яго ласкі, каб ён выклікаў [Паўла] ў Ерусалім, учыніўшы змову, каб забіць яго ў дарозе. 4 4. Тады Фэст адказаў, што Паўла пільнуюць у Цэзарэі, а сам ён мае неўзабаве выйсьці [туды]. 5 5. «Дык хто з вас можа, — кажа ён, — няхай ідуць [са мною], і, калі ёсьць нешта на чалавеку гэтым, няхай яго вінавацяць». 6 6. А прабыўшы ў іх больш за дзесяць дзён, зыйшоў у Цэзарэю і на заўтра, сеўшы на судовым пасадзе, загадаў прывесьці Паўла. 7 7. Калі ж той прыйшоў, абступілі яго Юдэі, якія прыйшлі з Ерусаліму, прыносячы супраць Паўла шмат цяжкіх абвінавачваньняў, якіх не маглі давесьці. 8 8. Ён жа адказваў, што ні ў чым не саграшыў ані супраць Закону Юдэйскага, ані супраць сьвятыні, ані супраць цэзара. 9 9. А Фэст, хочучы зрабіць ласку Юдэям, адказваючы Паўлу, сказаў: «Ці хочаш, узыйшоўшы ў Ерусалім, там быць суджаны мною за гэта?» 10 10. А Павал сказаў: «Я стаю перад судовым пасадам цэзара, дзе я мушу быць суджаным. Юдэяў нічым я ня скрыўдзіў, як і ты добра ведаеш. 11 11. Бо калі я зрабіў нейкую крыўду і нешта, вартае сьмерці, не адмаўляюся памерці; а калі няма нічога, у чым яны мяне вінавацяць, ніхто ня можа выдаць ім мяне. Прызываю [суд] цэзара!» 12 12. Тады Фэст, пагутарыўшы з радаю, адказаў: «Прызываеш цэзара? Да цэзара пойдзеш». 13 13. А калі мінула некалькі дзён, валадар Агрыпа і Бэрніка прыйшлі ў Цэзарэю прывітаць Фэста. 14 14. Калі ж былі яны там шмат дзён, Фэст прадставіў валадару справу Паўла, кажучы: «Ёсьць нейкі чалавек, пакінуты Фэліксам як вязень, 15 15. супраць якога, калі я быў у Ерусаліме, выступалі першасьвятары і старшыні юдэйскія, просячы прысуду на яго. 16 16. Я адказаў ім, што ў Рымлянаў няма звычаю выдаваць нейкага чалавека на сьмерць перш, чым вінавачаны будзе мець перад абліччам абвінавальнікаў і атрымае месца дзеля абароны ад абвінавачваньня. 17 17. Дык калі яны зыйшліся, я, ня робячы аніякай затрымкі, на другі дзень, сеўшы на судовы пасад, загадаў прывесьці гэтага чалавека. 18 18. Абвінавальнікі, абступіўшы яго, не прынесьлі супраць яго аніякае віны, якой я спадзяваўся, 19 19. а мелі яны з ім нейкія спрэчкі пра іхнюю рэлігію і пра нейкага памёршага Ісуса, пра Якога Павал цьвердзіў, што Ён жывы. 20 20. Зьбянтэжаны гэтай спрэчкаю, я сказаў, ці хоча ён ісьці ў Ёрусалім і там быць суджаным за гэта. 21 21. А як Павал запатрабаваў, каб яго пільнавалі дзеля разгляду Аўгуста, я загадаў пільнаваць яго, пакуль не пашлю яго да цэзара». 22 22. Агрыпа ж мовіў да Фэста: «Хацеў бы і я сам пачуць гэтага чалавека». А той кажа: «Заўтра пачуеш яго». 23 23. Дык на заўтра, калі Агрыпа і Бэрніка прыйшлі з вялікай пышнасьцю і ўвайшлі ў судовую залю разам з тысячнікамі і найпаважнейшымі мужамі гораду, на загад Фэста быў прыведзены Павал. 24 24. І прамовіў Фэст: «Валадару Агрыпа і ўсе прысутныя з намі мужы! Вы бачыце таго, адносна якога ўсё мноства Юдэйскае прасіла мяне і ў Ерусаліме, і тут, крычучы, што не належыцца яму больш жыць. 25 25. Але я не спасьцярог, каб ён зрабіў нешта вартае сьмерці, і як ён сам прызваў Аўгуста, я судзіў паслаць яго. 26 26. Ды ня маю нічога пэўнага напісаць гаспадару. Дзеля гэтага прывёў яго да вас, і асабліва да цябе, валадару Агрыпа, каб, учыніўшы допыт, я меў, што напісаць. 27 27. Бо неразумным здаецца мне, пасылаючы вязьня, нават не пазначыць абвінавачваньня супраць яго».

In Other Versions

Acts 25 in the ANGEFD

Acts 25 in the ANTPNG2D

Acts 25 in the AS21

Acts 25 in the BAGH

Acts 25 in the BBPNG

Acts 25 in the BBT1E

Acts 25 in the BDS

Acts 25 in the BEV

Acts 25 in the BHAD

Acts 25 in the BIB

Acts 25 in the BLPT

Acts 25 in the BNT

Acts 25 in the BNTLV

Acts 25 in the BOATCB

Acts 25 in the BOATCB2

Acts 25 in the BOBCV

Acts 25 in the BOCNT

Acts 25 in the BOECS

Acts 25 in the BOGWICC

Acts 25 in the BOHCB

Acts 25 in the BOHCV

Acts 25 in the BOHLNT

Acts 25 in the BOHNTLTAL

Acts 25 in the BOICB

Acts 25 in the BOILNTAP

Acts 25 in the BOITCV

Acts 25 in the BOKCV

Acts 25 in the BOKCV2

Acts 25 in the BOKHWOG

Acts 25 in the BOKSSV

Acts 25 in the BOLCB

Acts 25 in the BOLCB2

Acts 25 in the BOMCV

Acts 25 in the BONAV

Acts 25 in the BONCB

Acts 25 in the BONLT

Acts 25 in the BONUT2

Acts 25 in the BOPLNT

Acts 25 in the BOSCB

Acts 25 in the BOSNC

Acts 25 in the BOTLNT

Acts 25 in the BOVCB

Acts 25 in the BOYCB

Acts 25 in the BPBB

Acts 25 in the BPH

Acts 25 in the BSB

Acts 25 in the CCB

Acts 25 in the CUV

Acts 25 in the CUVS

Acts 25 in the DBT

Acts 25 in the DGDNT

Acts 25 in the DHNT

Acts 25 in the DNT

Acts 25 in the ELBE

Acts 25 in the EMTV

Acts 25 in the ESV

Acts 25 in the FBV

Acts 25 in the FEB

Acts 25 in the GGMNT

Acts 25 in the GNT

Acts 25 in the HARY

Acts 25 in the HNT

Acts 25 in the IRVA

Acts 25 in the IRVB

Acts 25 in the IRVG

Acts 25 in the IRVH

Acts 25 in the IRVK

Acts 25 in the IRVM

Acts 25 in the IRVM2

Acts 25 in the IRVO

Acts 25 in the IRVP

Acts 25 in the IRVT

Acts 25 in the IRVT2

Acts 25 in the IRVU

Acts 25 in the ISVN

Acts 25 in the JSNT

Acts 25 in the KAPI

Acts 25 in the KBT1ETNIK

Acts 25 in the KBV

Acts 25 in the KJV

Acts 25 in the KNFD

Acts 25 in the LBA

Acts 25 in the LBLA

Acts 25 in the LNT

Acts 25 in the LSV

Acts 25 in the MAAL

Acts 25 in the MBV

Acts 25 in the MBV2

Acts 25 in the MHNT

Acts 25 in the MKNFD

Acts 25 in the MNG

Acts 25 in the MNT

Acts 25 in the MNT2

Acts 25 in the MRS1T

Acts 25 in the NAA

Acts 25 in the NASB

Acts 25 in the NBLA

Acts 25 in the NBS

Acts 25 in the NBVTP

Acts 25 in the NET2

Acts 25 in the NIV11

Acts 25 in the NNT

Acts 25 in the NNT2

Acts 25 in the NNT3

Acts 25 in the PDDPT

Acts 25 in the PFNT

Acts 25 in the RMNT

Acts 25 in the SBIAS

Acts 25 in the SBIBS

Acts 25 in the SBIBS2

Acts 25 in the SBICS

Acts 25 in the SBIDS

Acts 25 in the SBIGS

Acts 25 in the SBIHS

Acts 25 in the SBIIS

Acts 25 in the SBIIS2

Acts 25 in the SBIIS3

Acts 25 in the SBIKS

Acts 25 in the SBIKS2

Acts 25 in the SBIMS

Acts 25 in the SBIOS

Acts 25 in the SBIPS

Acts 25 in the SBISS

Acts 25 in the SBITS

Acts 25 in the SBITS2

Acts 25 in the SBITS3

Acts 25 in the SBITS4

Acts 25 in the SBIUS

Acts 25 in the SBIVS

Acts 25 in the SBT

Acts 25 in the SBT1E

Acts 25 in the SCHL

Acts 25 in the SNT

Acts 25 in the SUSU

Acts 25 in the SUSU2

Acts 25 in the SYNO

Acts 25 in the TBIAOTANT

Acts 25 in the TBT1E

Acts 25 in the TBT1E2

Acts 25 in the TFTIP

Acts 25 in the TFTU

Acts 25 in the TGNTATF3T

Acts 25 in the THAI

Acts 25 in the TNFD

Acts 25 in the TNT

Acts 25 in the TNTIK

Acts 25 in the TNTIL

Acts 25 in the TNTIN

Acts 25 in the TNTIP

Acts 25 in the TNTIZ

Acts 25 in the TOMA

Acts 25 in the TTENT

Acts 25 in the UBG

Acts 25 in the UGV

Acts 25 in the UGV2

Acts 25 in the UGV3

Acts 25 in the VBL

Acts 25 in the VDCC

Acts 25 in the YALU

Acts 25 in the YAPE

Acts 25 in the YBVTP

Acts 25 in the ZBP