John 20 (BIB)
1 У першы ж дзень тыдня Марыя Магдаліна прыходзіць да магілы раніцай, яшчэ прыцемкам, і бачыць, што камень адвалены ад магілы; 2 і вось бяжыць, і прыходзіць да Сымона Пятра і да другога вучня, якога любіў Ісус, і кажа ім: зьнесьлі Госпада з магілы, і ня ведаем, дзе паклалі Яго. 3 Адразу выйшаў Пётр і другі вучань, і пайшлі да магілы; 4 яны пабеглі абодва разам; але другі вучань бег хутчэй за Пятра, і прыйшоў да магілы першы, 5 і нахіліўшыся, убачыў палотны, якія там ляжалі: але не ўвайшоў у магілу. 6 Сьледам за ім прыходзіць Сымон Пётр, і ўваходзіць у магілу, і бачыць адны палотны, якія там ляжалі, 7 і хустку, якая была на галаве Ягонай, не з палотнамі яна ляжала, а асобна, скручаная, на іншым месцы. 8 Тады ўвайшоў і другі вучань, што прыбег раней да магілы, і ўбачыў, і ўвераваў; 9 бо яны яшчэ ня ведалі з Пісаньня, што Яму належала паўстаць зь мёртвых. 10 І вось, вучні зноў вярнуліся да сябе. 11 А Марыя стаяла каля магілы і плакала; і калі плакала, нахілілася да магілы 12 і бачыць двух анёлаў, у белым адзеньні сядзяць, адзін у галовах, другі каля ног, дзе ляжала Цела Ісусава. 13 І яны кажуць ёй: жанчына! чаго ты плачаш? Кажа ім: зьнесьлі Госпада майго, і ня ведаю, дзе паклалі Яго. 14 Сказаўшы гэта, абярнулася і ўбачыла - стаіць Ісус; ды не пазнала, што гэта Ісус. 15 Ісус кажа ёй: жанчына! чаго ты плачаш? каго шукаеш? Яна, думаючы, што гэта садоўнік, кажа Яму: спадару! калі ты вынес Яго, скажы мне, дзе ты паклаў Яго, і я забяру Яго. 16 Ісус кажа ёй: Марыя! Яна, абярнуўшыся, кажа Яму: Раввуні! - што азначае: Настаўнік! 17 Ісус кажа ёй: не кранайся Мяне, бо Я яшчэ ня ўзыйшоў да Айца Майго; а ідзі да братоў Маіх і скажы ім: узыходжу да Айца Майго і Айца вашага, і да Бога Майго і Бога вашага. 18 Марыя Магдаліна ідзе і абвяшчае вучням, што бачыла Госпада, і што Ён гэта сказаў ёй. 19 У той самы першы дзень тыдня ўвечары, калі дзьверы дома, дзе зьбіраліся вучні Ягоныя, былі замкнутыя з апасеньня перад Юдэямі, прыйшоў Ісус і стаў пасярод, і кажа ім: мір вам! 20 Сказаўшы гэта, Ён паказаў ім рукі (і ногі) і рэбры Свае. Вучні ўзрадаваліся, убачыўшы Госпада. 21 А Ісус сказаў ім другі раз: мір вам! як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас. 22 Сказаўшы гэта, дзьмухнуў, і кажа ім: прымеце Духа Сьвятога: 23 каму даруеце грахі, таму даруюцца: на кім пакінеце, на тым застануцца. 24 А Тамаш, адзін з дванаццацёх, называны Блізьнюк, ня быў тут зь імі, калі прыходзіў Ісус. 25 Другія вучні сказалі яму: мы бачылі Госпада. Але ён сказаў ім: калі ня ўбачу на руках у Яго ранаў ад цьвікоў, і не ўкладу пальца майго ў раны ад цьвікоў, і ня ўкладу рукі маёй у рэбры Ягоныя, не паверу. 26 Праз восем дзён зноў былі ў доме вучні Ягоныя, і Тамаш зь імі. Прыйшоў Ісус, калі дзьверы былі замкнутыя, стаў пасярод іх і сказаў: мір вам! 27 Потым кажа Тамашу: падай палец твой сюды і паглядзі рукі Мае; падай руку тваю і ўкладзі ў рэбры Мае; і ня будзь недаверкам, а вернікам. 28 Тамаш сказаў Яму ў адказ: Госпадзе мой і Божа мой! 29 Ісус кажа яму: ты паверыў таму, што ўбачыў Мяне; дабрашчасныя тыя, што ня бачыўшы - паверылі. 30 Многа стварыў Ісус перад вучнямі Сваімі і іншых цудаў, пра якія не напісана ў кнізе гэтай; 31 а гэта напісана, каб вы ўверавалі, што Ісус ёсьць Хрыстос, Сын Божы, і, веруючы, мелі жыцьцё вечнае ў імя Ягонае.
In Other Versions
John 20 in the ANGEFD
John 20 in the ANTPNG2D
John 20 in the AS21
John 20 in the BAGH
John 20 in the BBPNG
John 20 in the BBT1E
John 20 in the BDS
John 20 in the BEV
John 20 in the BHAD
John 20 in the BLPT
John 20 in the BNT
John 20 in the BNTABOOT
John 20 in the BNTLV
John 20 in the BOATCB
John 20 in the BOATCB2
John 20 in the BOBCV
John 20 in the BOCNT
John 20 in the BOECS
John 20 in the BOGWICC
John 20 in the BOHCB
John 20 in the BOHCV
John 20 in the BOHLNT
John 20 in the BOHNTLTAL
John 20 in the BOICB
John 20 in the BOILNTAP
John 20 in the BOITCV
John 20 in the BOKCV
John 20 in the BOKCV2
John 20 in the BOKHWOG
John 20 in the BOKSSV
John 20 in the BOLCB
John 20 in the BOLCB2
John 20 in the BOMCV
John 20 in the BONAV
John 20 in the BONCB
John 20 in the BONLT
John 20 in the BONUT2
John 20 in the BOPLNT
John 20 in the BOSCB
John 20 in the BOSNC
John 20 in the BOTLNT
John 20 in the BOVCB
John 20 in the BOYCB
John 20 in the BPBB
John 20 in the BPH
John 20 in the BSB
John 20 in the CCB
John 20 in the CUV
John 20 in the CUVS
John 20 in the DBT
John 20 in the DGDNT
John 20 in the DHNT
John 20 in the DNT
John 20 in the ELBE
John 20 in the EMTV
John 20 in the ESV
John 20 in the FBV
John 20 in the FEB
John 20 in the GGMNT
John 20 in the GNT
John 20 in the HARY
John 20 in the HNT
John 20 in the IRVA
John 20 in the IRVB
John 20 in the IRVG
John 20 in the IRVH
John 20 in the IRVK
John 20 in the IRVM
John 20 in the IRVM2
John 20 in the IRVO
John 20 in the IRVP
John 20 in the IRVT
John 20 in the IRVT2
John 20 in the IRVU
John 20 in the ISVN
John 20 in the JSNT
John 20 in the KAPI
John 20 in the KBT1ETNIK
John 20 in the KBV
John 20 in the KJV
John 20 in the KNFD
John 20 in the LBA
John 20 in the LBLA
John 20 in the LNT
John 20 in the LSV
John 20 in the MAAL
John 20 in the MBV
John 20 in the MBV2
John 20 in the MHNT
John 20 in the MKNFD
John 20 in the MNG
John 20 in the MNT
John 20 in the MNT2
John 20 in the MRS1T
John 20 in the NAA
John 20 in the NASB
John 20 in the NBLA
John 20 in the NBS
John 20 in the NBVTP
John 20 in the NET2
John 20 in the NIV11
John 20 in the NNT
John 20 in the NNT2
John 20 in the NNT3
John 20 in the PDDPT
John 20 in the PFNT
John 20 in the RMNT
John 20 in the SBIAS
John 20 in the SBIBS
John 20 in the SBIBS2
John 20 in the SBICS
John 20 in the SBIDS
John 20 in the SBIGS
John 20 in the SBIHS
John 20 in the SBIIS
John 20 in the SBIIS2
John 20 in the SBIIS3
John 20 in the SBIKS
John 20 in the SBIKS2
John 20 in the SBIMS
John 20 in the SBIOS
John 20 in the SBIPS
John 20 in the SBISS
John 20 in the SBITS
John 20 in the SBITS2
John 20 in the SBITS3
John 20 in the SBITS4
John 20 in the SBIUS
John 20 in the SBIVS
John 20 in the SBT
John 20 in the SBT1E
John 20 in the SCHL
John 20 in the SNT
John 20 in the SUSU
John 20 in the SUSU2
John 20 in the SYNO
John 20 in the TBIAOTANT
John 20 in the TBT1E
John 20 in the TBT1E2
John 20 in the TFTIP
John 20 in the TFTU
John 20 in the TGNTATF3T
John 20 in the THAI
John 20 in the TNFD
John 20 in the TNT
John 20 in the TNTIK
John 20 in the TNTIL
John 20 in the TNTIN
John 20 in the TNTIP
John 20 in the TNTIZ
John 20 in the TOMA
John 20 in the TTENT
John 20 in the UBG
John 20 in the UGV
John 20 in the UGV2
John 20 in the UGV3
John 20 in the VBL
John 20 in the VDCC
John 20 in the YALU
John 20 in the YAPE
John 20 in the YBVTP
John 20 in the ZBP