Job 33 (BIB)

1 Дык вось, слухай, Ёў, словы мае і ўважай усім словам маім. 2 Вось, я адкрываю вусны мае, язык мой гаворыць у гартані маёй. 3 Словы мае ад шчырасьці майго сэрца, і вусны мае вымавяць веданьне чыстае. 4 Дух Божы стварыў мяне, і дыханьне Ўсеўладнага дало мне жыцьцё. 5 Калі можаш, адказвай мне і стань перад мною. 6 Вось я, па жаданьні тваім, замест Бога. Я створаны таксама з гразі; 7 таму страх перад мною ня можа зьбянтэжыць мяне, і рука мая ня будзе цяжкая табе. 8 Ты гаварыў у вушы мае, і я чуў гук слоў: 9 «чысты я, без пахібы, нявінны я і няма ўва мне няпраўды; 10 а Ён знайшоў абвінавачаньне супроць мяне і лічыць мяне Сваім супраціўцам; 11 закаваў ногі мае ў калодкі, сочыць за ўсімі шляхамі маімі». 12 Вось у гэтым няпраўда твая, адказваю табе, таму што Бог вышэйшы за чалавека. 13 Навошта табе спаборнічаць зь Ім? Ён не адказвае ні за якія дзеі Свае. 14 Бог гаворыць адзін раз, і калі таго не заўважаць, другі раз: 15 у сьне, у начных відзежах, калі сон находзіць на людзей, у час дрымоты на ложку. 16 Тады ён адкрывае ў чалавека вуха і ўкладвае Сваё настаўленьне, 17 каб адвесьці чалавека ад якой-небудзь задумы і адвесьці ад яго пыху, 18 каб адвесьці душу ягоную ад прорвы і жыцьцё ягонае ад паразы мечам. 19 Альбо ён наводзіцца на розум хваробаю на ложку сваім і моцным болем ва ўсіх касьцях сваіх, - 20 і жыцьцё ягонае адварочваецца ад хлеба і душа ягоная ад смачнай яму ежы. 21 Плоць на ім прападае, так што яе ня відаць, і паказваюцца косьці ягоныя, якіх ня было відаць. 22 І душа ягоная набліжаецца да магілы і жыцьцё ягонае - да сьмерці. 23 Калі ёсьць у яго анёл-настаўнік адзін з тысячы, каб паказаць чалавеку простую дарогу ягоную, - 24 Бог умілажаліцца зь яго і скажа: вызвалі яго ад магілы; Я знайшоў умілажаленьне. 25 Тады цела ягонае зробіцца сьвяжэйшае, чым у маладосьці; ён вернецца ў дні маладосьці сваёй. 26 Будзе маліцца Богу, і Ён - літасьцівы да яго; з радасьцю глядзіць на твар ягоны і вяртае чалавеку праведнасьць ягоную. 27 Ён будзе глядзець на людзей і казаць: «грашыў я і перакручваў праўду, і не адплачана мне; 28 Ён вызваліў душу маю ад магілы, і жыцьцё маё бачыць сьвятло». 29 Вось, усё гэта робіць Бог два-тры разы з чалавекам, 30 каб адвесьці душу ягоную ад магілы і прасьвятліць яго сьвятлом жывых. 31 Уважай, Ёве, слухай мяне, маўчы, і я буду гаварыць. 32 Калі маеш сказаць што, адказвай; кажы, бо Я хацеў бы твайго апраўданьня; 33 а калі не, дык слухай мяне, і я навучу цябе мудрасьці.

In Other Versions

Job 33 in the ANGEFD

Job 33 in the ANTPNG2D

Job 33 in the AS21

Job 33 in the BAGH

Job 33 in the BBPNG

Job 33 in the BBT1E

Job 33 in the BDS

Job 33 in the BEV

Job 33 in the BHAD

Job 33 in the BLPT

Job 33 in the BNT

Job 33 in the BNTABOOT

Job 33 in the BNTLV

Job 33 in the BOATCB

Job 33 in the BOATCB2

Job 33 in the BOBCV

Job 33 in the BOCNT

Job 33 in the BOECS

Job 33 in the BOGWICC

Job 33 in the BOHCB

Job 33 in the BOHCV

Job 33 in the BOHLNT

Job 33 in the BOHNTLTAL

Job 33 in the BOICB

Job 33 in the BOILNTAP

Job 33 in the BOITCV

Job 33 in the BOKCV

Job 33 in the BOKCV2

Job 33 in the BOKHWOG

Job 33 in the BOKSSV

Job 33 in the BOLCB

Job 33 in the BOLCB2

Job 33 in the BOMCV

Job 33 in the BONAV

Job 33 in the BONCB

Job 33 in the BONLT

Job 33 in the BONUT2

Job 33 in the BOPLNT

Job 33 in the BOSCB

Job 33 in the BOSNC

Job 33 in the BOTLNT

Job 33 in the BOVCB

Job 33 in the BOYCB

Job 33 in the BPBB

Job 33 in the BPH

Job 33 in the BSB

Job 33 in the CCB

Job 33 in the CUV

Job 33 in the CUVS

Job 33 in the DBT

Job 33 in the DGDNT

Job 33 in the DHNT

Job 33 in the DNT

Job 33 in the ELBE

Job 33 in the EMTV

Job 33 in the ESV

Job 33 in the FBV

Job 33 in the FEB

Job 33 in the GGMNT

Job 33 in the GNT

Job 33 in the HARY

Job 33 in the HNT

Job 33 in the IRVA

Job 33 in the IRVB

Job 33 in the IRVG

Job 33 in the IRVH

Job 33 in the IRVK

Job 33 in the IRVM

Job 33 in the IRVM2

Job 33 in the IRVO

Job 33 in the IRVP

Job 33 in the IRVT

Job 33 in the IRVT2

Job 33 in the IRVU

Job 33 in the ISVN

Job 33 in the JSNT

Job 33 in the KAPI

Job 33 in the KBT1ETNIK

Job 33 in the KBV

Job 33 in the KJV

Job 33 in the KNFD

Job 33 in the LBA

Job 33 in the LBLA

Job 33 in the LNT

Job 33 in the LSV

Job 33 in the MAAL

Job 33 in the MBV

Job 33 in the MBV2

Job 33 in the MHNT

Job 33 in the MKNFD

Job 33 in the MNG

Job 33 in the MNT

Job 33 in the MNT2

Job 33 in the MRS1T

Job 33 in the NAA

Job 33 in the NASB

Job 33 in the NBLA

Job 33 in the NBS

Job 33 in the NBVTP

Job 33 in the NET2

Job 33 in the NIV11

Job 33 in the NNT

Job 33 in the NNT2

Job 33 in the NNT3

Job 33 in the PDDPT

Job 33 in the PFNT

Job 33 in the RMNT

Job 33 in the SBIAS

Job 33 in the SBIBS

Job 33 in the SBIBS2

Job 33 in the SBICS

Job 33 in the SBIDS

Job 33 in the SBIGS

Job 33 in the SBIHS

Job 33 in the SBIIS

Job 33 in the SBIIS2

Job 33 in the SBIIS3

Job 33 in the SBIKS

Job 33 in the SBIKS2

Job 33 in the SBIMS

Job 33 in the SBIOS

Job 33 in the SBIPS

Job 33 in the SBISS

Job 33 in the SBITS

Job 33 in the SBITS2

Job 33 in the SBITS3

Job 33 in the SBITS4

Job 33 in the SBIUS

Job 33 in the SBIVS

Job 33 in the SBT

Job 33 in the SBT1E

Job 33 in the SCHL

Job 33 in the SNT

Job 33 in the SUSU

Job 33 in the SUSU2

Job 33 in the SYNO

Job 33 in the TBIAOTANT

Job 33 in the TBT1E

Job 33 in the TBT1E2

Job 33 in the TFTIP

Job 33 in the TFTU

Job 33 in the TGNTATF3T

Job 33 in the THAI

Job 33 in the TNFD

Job 33 in the TNT

Job 33 in the TNTIK

Job 33 in the TNTIL

Job 33 in the TNTIN

Job 33 in the TNTIP

Job 33 in the TNTIZ

Job 33 in the TOMA

Job 33 in the TTENT

Job 33 in the UBG

Job 33 in the UGV

Job 33 in the UGV2

Job 33 in the UGV3

Job 33 in the VBL

Job 33 in the VDCC

Job 33 in the YALU

Job 33 in the YAPE

Job 33 in the YBVTP

Job 33 in the ZBP